Агульнашкольная дыктоўка
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага, у нашай школе 18 лютага была праведзена традыцыйная агульнашкольная дыктоўка для старшакласнікаў і настаўнікаў нашай установы адукацыі.
У 2021 годдзе мы адзначаем 100-годдзе з дня нараджэння славутага беларускага празаіка Івана Мележа, таму невыпадкова , што тэкст дыктоўкі быў прысвечаны асобе юбіляра.
І настаўнікі, і вучні пашырылі свае веды пра асобу знакамітага пісьменніка, а таксама прадэманстравалі добрае веданне арфаграфічных, пунктуацыйных нормаў беларускай мовы падчас напісання дыктоўкі.
Пышнюк А.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры