Архивы дней: 18.02.2021
Смак беларускай кухні
17 лютага ў межах прадметнай дэкады па беларускай мове і літаратуры для вучняў 9 класаў было праведзена кулінарнае свята “Смак беларускай кухні”. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з рэцэптамі беларускіх страў, адгадвалі загадкі, слухалі ўрыўкі на кулінарную тэматыку з паэмы Я.Коласа “Новая зямля” і з рамана ў вершах Н.Гілевіча “Родныя дзеці”. А завяршылася свята дэгустацыяй разнастайных беларусках страў, прыгатаваных як дзецьмі, так і настаўніцай.
Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню павагі, цікавасці да традыцый і звычаяў нашых продкаў, да гісторыі беларускай кухні, да беларускай этнаграфіі.
Пышнюк А.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры