Архивы дней: 03.02.2021
Школьная газета «Калейдаскоп» №5 (25), студзень 2021
Школьная газета «Калейдаскоп» №5 (25), студзень 2021
Please wait while flipbook is loading. For more related info, FAQs and issues please refer to DearFlip WordPress Flipbook Plugin Help documentation.
ОБЛАСТНОЙ ФОТОКОНКУРС «ПРОШЛОЕ, НАСТОЯЩЕЕ, БУДУЩЕЕ…»
ОБЛАСТНОЙ ФОТОКОНКУРС «ПРОШЛОЕ, НАСТОЯЩЕЕ, БУДУЩЕЕ…»
❗3 НОМИНАЦИИ: «МОЯ ДИНАСТИЯ», «Я СЛУЖУ», «БУДУЩИЙ ЗАЩИТНИК»
ЖДЕМ ВАШИ ФОТОРАБОТЫ И ЗАЯВКИ (СМ. ПОЛОЖЕНИЕ) НА ЭЛ. АДРЕС 👉🏻 brsmmogilevobl@gmail.com С ПОМЕТКОЙ «ФОТОКОНКУРС» ДО 17 ФЕВРАЛЯ 2021 ГОДА
ПОДРОБНЕЕ В ПРИКРЕПЛЕННОМ ДОКУМЕНТЕ 📄
Рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне

Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскім інтэрнэт-конкурсе, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне. Мерапрыемства стартуе 2 лютага 2021 года.
Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі аўтараў-пачаткоўцаў сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, павышэння матывацыі навучэнцаў да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця праз выкарыстанне магчымасцей сучасных інфармацыйных тэхналогій.
Да ўдзелу запрашаюцца вучні V–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі індывідуальна ці ў складзе аўтарскага калектыву (не больш за 3 чалавекі).
Асноўнымі задачамі правядзення конкурсу з’яўляюцца:
стварэнне асяродку для асобаснага і інтэлектуальнага развіцця вучняў;
стымуляванне цікавасці да вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская літаратура», «Русская литература»;
развіццё цікавасці да творчасці Івана Шамякіна;
спрыянне развіццю камп’ютарнай пісьменнасці вучняў;
стварэнне асяродку для сяброўства і ўзаемадзеяння ўдзельнікаў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падрыхтаваць творчую работу ў жанры кароткага апавядання на беларускай ці рускай мове, запоўніць заяўку па вызначанай форме ( https://adu.by/images/2021/02/Zayauka-konkurs-I-Shamy.. ) і накіраваць на электронны адрас adumetod@adu.by (з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне»). Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.
Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях вучняў:
V–VI класы;
VII–VIII класы;
IX–XI класы.
Творчыя работы прымаюцца па 30 красавіка 2021 года. Удзел у конкурсе з’яўляецца бясплатным.
Метадычнае і тэхніка-тэхналагічнае суправаджэнне конкурсу забяспечвае ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі.
Інфармацыйную падтрымку конкурсу ажыццяўляе літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць» Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом „Звязда“».
Пераможцы Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне будуць узнагароджаны дыпломамі I, II і III ступені ў кожнай узроставай катэгорыі.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбудзецца 21 мая 2021 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі.
Лепшыя апавяданні будуць апублікаваны на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала https://adu.by, у літаратурна-мастацкім часопісе «Маладосць» Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом „Звязда“».
Падрабязней з умовамі правядзення мерапрыемства і патрабаваннямі да творчых работ можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце (https://adu.by/images/2021/02/infarm-list-konkyrs-Sha..) і Палажэнні аб Рэспубліканскім інтэрнэт-конкурсе, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне (https://adu.by/images/2021/02/palazhenne-konkurs-I-Sh..).
Інфармацыя аб мерапрыемстве і ходзе яго правядзення будзе размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале https://adu.by, афіцыйных старонках нацыянальнага адукацыйнага партала ў сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте».
Упраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг
адукацыйнага цэнтра НІА