Архивы дней: 21.01.2021

19 студзеня, напярэдадні беларускага чацвярга, вучні 5 “А”, 6 “Б”, 7 “А”, 7“Г” і  8 “Б” класа наведалі Магілёўскі абласны тэатр лялек

Лялечны тэатр – адно з самых яркіх відовішчаў. Ён прыцягвае сваёй дынамікай і маляўнічасцю. Незвычайнасць таго, што адбываецца, захоплівае дзяцей і нават дарослых, пераносіць у зусім іншы, займальны свет, дзе ўсё магчыма.

19 студзеня, напярэдадні беларускага чацвярга, вучні 5 “А”, 6 “Б”, 7 “А”, 7“Г” і  8 “Б” класа наведалі Магілёўскі абласны тэатр лялек.

Увазе вучняў быў прадстаўлены монаспектакль «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага». Авантурная камедыя выклікала водгук у душы гледачоў, а таксама ўразіла акцёрскім майстэрствам.  Беларускамоўны спектакль паспрыяў пашырэнню слоўнікавага запасу  і кругагляду вучняў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.В.Маргунова